epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

"На шырокім, на далёкім..."

* * *

На шырокім, на далёкім

Буйным полі

Вырастаюць згодна кветкі

І гуголле.

 

Людзі рвуць і топчуць кветкі

Без патолі,

А гуголь расце, не дбае,

Ў поўнай волі.

 

Ой, ці ж вам не ўцяміць, людзі,

Ўжо ніколі,

Што не кветкі трэба рваці,

А гуголле?!

1921


1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т.4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан