epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

На ўсе рукі

Ён з начальствам знае дзела:

Па-расейску валіць смела;

Ліжа, выйшаўшы за вёску,

Ласку панскую па-польску.

Нават жыду — ў доўг як просе —

«Гутэ-моргэн!» — буркне ў носе.

Калі ж сядзе у кутузку,

Ўсіх кляне па-беларуску.

 

[1911]




Беларуская Палічка: http://knihi.com