Ідзеш па каменнях,
Глядзіш на каменне,
З камення і цэглы
Муры і скляпенні.
Драўляныя хаткі,
Ў прысадах — дарогі,
Мураўка і кветкі
Кладуцца пад ногі.
*
Жалезныя краты
Звакол пазіраюць,
Шум, скрыгат, задуха
Душу выдзіраюць.
Бязмежнае неба,
Зялёнае поле,
Чырыканне птушак...
А воля! А воля!..
1910