Стаў даводзіць селяніну
Нехта нейкі ў чорным:
Як павінен быці ўслужным,
Згодлівым, пакорным.
— Бо і пчолцы,— кажа ў чорны
— Мёд гадуюць кветкі,
У згодзе з пчолкамі і трутні
П’юць той мёд, як дзеткі.
А сялянін тут пад тое
Буркнуў запытанне:
— Ну, а хто пчала, хто труцень
— Я ці ты, васпане?
1913