epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Працай дружнай, калектыўнай

Першай усебеларускай выстаўцы сельскай гаспадаркі і прамысловасці

 

Працай дружнай, калектыўнай,

Пераможна, безупынна

Свет будуе, свет нячутны

Пралетарый ўсемагутны.

 

Вызваў з попелаў, з руінаў

На шлях творчы ўсю краіну,

І сон скінуўшы пракляты,

БССР святкуе свята.

 

Глянь — на выстаўцы і вокал,

Дзе ні кіне вокам сокал,

Рунь рунее новаўсходаў

Поля фабрык і заводаў.

 

Ураджай дзесяцігоддзя

За сто іншых год пяройдзе...

Той не бача, хто не хоча

Ці навек хто згубіў вочы.

 

Так ад працы ад ударнай

Забурлілася ўладарна

Жыватворнаю крыніцай

Пралетарская сталіца.

 

1930




Беларуская Палічка: http://knihi.com