epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Прамінулі дзянькі...

Прамінулі дзянькі

Роскашы вясёлай,—

Уцякалі панкі

З нашых ніваў, сёлаў.

 

Годзе піць, баляваць

На чужым прыселлі,

Наш народ частаваць

Атручаным зеллем.

 

Як чуму, ясным днём

Выгналі прыблудаў,

Свой ачысцілі дом

Ад варшаўскіх брудаў.

 

Нішчыць ворага ўшчэнт

Савецкім законам

Варашылаў Клімент

З Арміяй Чырвонай.

 

Воля йдзе на зямлі,

А ўсё далей, далей.

Сталін родны ў Крамлі

Перамогу хваліць.

 

1939


1939

Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 5. Вершы, пераклады 1930 - 1942. Мн., Маст. літ., 1998. -278 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан