epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Шарада [№ 6]

Другаяпершая

Горад у нас,

Губерні Віленскай,—

Чуў мо не раз.

 

Другаятрэцяя

Ўецца, як змей,

Часам здараецца

Ходзяць па ей.

 

Ўся ўсюдых знойдзецца,

Дзе готы ёсць,

Нават над рэчкаю

Ёсць, як на злосць.

[1914]




Беларуская Палічка: http://knihi.com