epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

[Шарада № 7]

Як другая прыйдзе з першай,

Мусіш торбачкі патрэсці:

Асабліва хто падаткі

У пару не ўспеў аднесці.

А другая побач з трэцяй

Важны чын у селяніна,

Хоць папы і паглядаюць

На яго з крывавай мінай.

 

Гора таму пакаленню,

Як чацвёртая з другою

На людзей спадзе, як змора,

Прынясе бяду з сабою.

 

Уся ні сані ні калёсы —

На адно ж з іх ёсць падобна.

І з гары скаціцца можа,

І раскідацца спасобна.

[1914]


[1914]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 3. Вершы, пераклады 1911-1914. - Мн.: Маст. літ., 1997. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан