epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

[Шарада № 8]

Як другая з першай

Сядзе аж на плечы,

Будзеш выглядаці

Трохі недарэчы.

 

Трэцяя ёсць літара —

Не скажу якая.

Той яе тут знойдзе,

Хто як след шукае.

 

А уся ў рабоце

Спор дае заўсёды:

Асабліва ўлетку

Жаркаю пагодай.

[1914]




Беларуская Палічка: http://knihi.com