epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

"Снілася дзяўчыне..."

* * *

Снілася дзяўчыне

Квяцістае поле,

А наяве выйшла —

Палыны, гуголле.

 

Снілася дзяўчыне

Воля і багацтва,

А наяве выйшла —

Няволя, жабрацтва.

 

Снілася дзяўчыне

Дома жыць да смерці,

А наяве выйшла —

Ў чужакоў памерці.

 

1913




Беларуская Палічка: http://knihi.com