epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

"Сумна, сумна жыць на свеце..."

* * *

Сумна, сумна жыць на свеце,

Жыць, не меўшы долі;

Ой, сумней жа долю меці,

А не меці волі!

 

Дык завабма ў нашы сеці

Ясназорку волю,

Што людзям, як сонца, свеціць

Ў радасным прыволлю.

 

Аб нядолі тады пеці

Ужо не будзем болей,

І так шчасце будзем меці:

Воля будзе доляй!

1907


1907

Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995. -462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан