Вы тут гуляеце, панове,
У сытай, п’янай чарадзе,
А там — што робіцца у вёсцы,
І ў думку вам не набрыдзе.
Тут у крыві людской скупана
Капейка сходзіць за дармо,
А там, у вёсцы ў непацешнай,
Расце, вялічыцца ярмо.
Тут вы прыйшлі разбіць аб чаркі
І чэсць, і славу напалам;
Там горы ўзносяць, рыюць ямы,
Каму? — згадаць пара ўжо вам!
1909