epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Ты з Заходняй, я з Усходняй...

Ты з Заходняй, я з Усходняй

Нашай Беларусі,

Больш з табою ўжо ніколі

Я не разлучуся.

 

Твае коні, мае коні,

Пасля дзён трывожных,

Будуць пасвіціся разам

На лугу мурожным.

 

Разам будзем араць поле

Трактарам сталёвым,

Сеяць жыта і пшаніцу

На загонах новых.

 

Частавацца будзем разам,

З кожным новым годам,

Верашчакаю калгаснай

І калгасным мёдам.

 

Складаць будзем думкі-песні

Не на панскай службе,—

Песні будуць аб свабодзе,

Аб сталінскай дружбе.

 

1939




Беларуская Палічка: http://knihi.com