epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

У вучылішча

Клумак з кніжкамі пад пахай,

Думак поўна галава,—

Там у школу даўным шляхам

Сыпе сельская дзятва.

 

Гурмам сыпе да навукі,—

Знаць ахвоту, ўвагу знаць:

Як жа, трэба знання штукі

Сходаць, скеміць, пераняць!

 

Буквы з памяці той клеце,

Той «таблічку» ў нос бурчыць;

Адным словам, яшчэ дзеці,

Адным словам, трэба ўчыць!

 

[1906-1912]


[1906-1912]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 3. Вершы, пераклады 1911-1914. - Мн.: Маст. літ., 1997. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан