epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Ўсё саюзы...

Ўсё саюзы ў беларусаў,

Ўсё апекуны,—

А бадай жа на іх немач!

Адкуль жа яны?!

 

Быў «Крестьянин», плёў «Крестьянин»

Сеткі, як павук.—

Глупства выйшла — бач, няма ўжо

За што зацяць рук.

 

Скуль узяўся яшчэ шэльма —

«Общество» скуе,—

«Белорусское» няйначай,

Цёмныя мае.

 

Саланевіч ды з кампаняй

Сцапаў гэту мысль,

А ўсё «истинным» тым духам

Смярдзіць, знай, дзяржысь.

 

Ох, паможа саюз гэткі

Беларусі нашай,

Як «Крестьянин», як знаёмы

У хваробе кашаль.

 

1908


1908

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан