Аж прагінаецца бетон,
Як самалёт садзіцца цяжка.
І гэтаксама гнецца ён,
Калі па ім паўзе мурашка.
Спяшаць насустрач, лоб у лоб...
Здаецца, ў гэтае імгненне
Чакае кожны — не было б,
Не стала б толькі сутыкнення.
І нас халодзіць, нібы лёд,
Чаканне гэта — клопат важкі...
Садзіцца цяжка самалёт,
Імчыць на лёт яму мурашка.