Здаецца, што дрэвы няўмела
Над ёй абдымаюцца ўпотай;
Здаецца, цалуюцца кветкі
Засмяглымі, прагнымі вуснамі;
Шэпчуцца, шэпчуцца травы,
Быццам вясною каханыя,
Бо травы,
і кветкі,
і дрэвы
З каханняў няздзейсненых выраслі,
З маладых салдацкіх жаданняў,
Якімі праз дрэвы,
і кветкі,
і травы
Мёртвыя ў вечнасці трызняць.