Горад мой
У чарзе адной —
П’е, спацелы, ваду...
Адрывае падэшвы асфальт —
Растапіўся ад сонца гэтак.
Я іду,
Ледзь цягнуся —
Маю хаду
Закавала ў спякоту лета.
Стой, аўтобус! Спыніся, брат!
Я з табою...
Я буду рад,—
Завязі мяне
Пад вадаспад,
Вадаспад цішыні,
зеляніны
і кветак...