Ёсць жа людзі: пагляд — нібы ў кобры,
Вочы — быццам халоднае шкло;
Хочуць, каб і самім было добра
І каб кепска ўсім іншым было.
А душа наша — ўся са спагады,
Спачуванне з жыццём нам далі.
Хіба хто-небудзь зможа быць рады,
Калі іншаму дужа баліць?!
Вось таму непрытворна хачу я
У людскім разнамоўным гаю
Боль чужы і бядоту чужую
Адчуваць векам век як сваю.