Калі ўпершыню
Ад самалётаў,
Якія да гэтага часу былі мірныя
І толькі што прывозілі
Пісьмы,
Гасцей,
Татаў з камандзіровак,
Пачынаюць аддзяляцца бомбы —
Маленькія, як камары, крапінкі,—
Дзеці яшчэ паспяваюць нарадавацца...
Яны бягуць туды,
Дзе бомбы павінны ўпасці,
І яшчэ паспяваюць крыкнуць дарослым:
— Глядзеце!
Глядзеце, як цікава!..
— Гля...
Дз-е-е-ц-і-і!