Калі з выраю птушка вяртаецца ў свой небасхіл —
У яе ўжо не два, а мільёны крыл.
Калі лань уцякае — далей ад няўвыклых трывог:
У яе не чатыры — мільярды ног.
А калі чалавек у свой вечар няблізкі ідзе,
Колькі ног ён вядзе, за сабою вядзе!
Іх пазнаць можа столькі стаптаных сцяжын і дарог,
Што хапіла б для ўсіх ненатомленых ног...
Маладых яшчэ ног.