Прысніў-
ся мне
звон дзіў-
ны ў сне.
Прыйшоў я ў гай —
мой жоў-
ты край.
Дзе звон
травы — як брон-
завы.
І звон
лістоў —
да сон-
ца зноў.
Чубы
відны,
нібы
званы.
Паглядзь,
любы —
звіняць
чубы!
Ад сон-
ца звон
у грон-
цы крон.
Той звон
бяроз
праз сон
прарос.
Прачнуў-
ся... Сны...
Зіма...
Спакой...
Як хто
стрымаў
званы
рукой...