Не ведаю, што робіцца са мной:
Ад дабраты я плачу чалавечай,
Заўсёды плачу ад спагады нечай —
Не ведаю, што робіцца са мной!
А крыўда не ўгінае мае плечы,
Не нікну перад подласцю самой...
Не ведаю, што робіцца са мной —
Ад дабраты я плачу чалавечай.