Я вясною вёску люблю,
Калі жыццядайнасцю ўсё напята,
Дзе, як зерні, кінутыя ў раллю,
Прарастаюць дымкамі хаты.
Я люблю прарастання ўсялякага свята
І бучнасць усякага росту,
калі
Сцішваецца Зямля ў далонях шурпатых,
Як зернетка ў час прарастання
ў раллі...