Сам на сябе палюе чалавек,
Трацілавыя ўстройвае засады,
Прыдумвае нейтронныя блакады,
Удасканальвае найноўшы здзек.
Крывавая вада ваенных рэк
Нікому ў свеце не бывае ў радасць,
Бікфордавы шнуры, як тыя гады,
Спружыняцца нахабна ля павек.
І як злавесны сімвал хараства
На востраве далёкім Раждзества,
Злаатамнымі ўспышкамі спавіты,
Іх пацалунак высветліўся нам,—
У водсветах апошніх Ён, Яна...
Ты паплач, каханая, адкрыта.