Слухаю песню конікаў.
Слухаю толькі як музыку.
Я не хачу разумець іх мову
І не хачу дапытвацца,
Пра што яны
Так натхнёна размаўляюць...
Бо
Як жа мне будзе балюча,
Калі я, спазнаўшы іх мову,
Збянтэжаны і абражаны,
Зразумею раптам,
Што яны зусім не спяваюць,
А ўсяго толькі
Сварацца між сабою...