Янка Сіпакоў

«Спяць у снарадах...»

Спяць у снарадах,

Спавітыя белаю, як сама смерць,

Сталлю,

Пакручастыя віхры,

Аглушальныя грамы,

Пажары, вулканы і землетрасенні...

Спяць чалавечыя крыкі,

Спяць адкрытыя вочы,

Спяць бяссонныя месяцы,

Спяць сусветныя жахі

Ва ўпакоўцы сталёвай...

Не будзіце іх, людзі!




Крыніца: Сіпакоў, Я. Выбраныя творы : У 2 т. - Мн. : Маст.літ. Т.1. - 1995. - 431с.

Беларуская Палічка: http://knihi.com