Трава — мядзведзь мядзведзем.
У яе,
Як у мядзведжую поўсць калючыя дзяды,
Паўпіваліся пчолы...
Маленькія мсціўцы!
Вы памыліліся —
Гэты мядзведзь
Не разбурае вашых вулляў,
Хоць і прапах увесь мёдам;
Бачыце, ён нават не ўмее раўці
І махаць лапамі...