Успамін...
Асцюкі успамінаў
Спаць не даюць па начах.
Успаміны, як парушыны
У яго закрытых вачах.
Рэжуць вочы да дня парушыны —
У іх свой няўмольны закон.
Успаміны... Цяжкія ўспаміны,
Дайце заснуць...
Дайце ўбачыць хоць сон
Чалавеку...
Пра ўспаміны будзе і ён...