Вядзі мяне, зялёная радзіма,
Туды, дзе я пачаўся, як ручай,
Дзе мяне помняць мята, малачай,—
Вядзі мяне, зялёная радзіма.
Там сціхне боль, прытупіцца адчай,
І там я ўспомню кожнай краскі імя...
Вядзі мяне, зялёная радзіма,
Туды, дзе я пачаўся, як ручай.