Вітанне, раніца!
Пасля бяссоннай ночы
На стол прыселі вершы адпачыць.
Так падаюць на бераг птушкі,
Памераўшы на крылы акіян.
І ловяць дзюбамі разяўленымі промні —
Правеславаць не жарты ж акіян...
І на стале маім,
як стомленыя крылы,
Лісты паперы доўга шчэ трымцяць.