З разамлелых пупышак
Выпырхнулі неяк раніцою
Мільярды зялёных птушанятак.
Абселі яны галінкі
І залопалі кволенькімі крыльцамі —
Мусіць, хацелі зляцець на зямлю.
Ды збаяліся...
Так і засталіся яны на дрэвах сядзець да восені
І спяваць сваю зялёную песню...