epub
 
падключыць
слоўнікі

Яраслаў Пархута

Асілкі

 

Пабачыць іх, пазайздросціць іхняму паважнаму ўзросту і сіле прыходзяць сюды ўсе прыезджыя. А яны стаяць, горда аглядаючы наваколле. Як вартавыя.

Іншы асілак не вытрымае цяжару гадоў. І тут жа на яго месца становіцца другі — малады — з такім жа нялёгкім, але пачэсным будучым.

Нупрэй не праміне тады прытэпаць, доўга цмокае, аглядаючы дубок, і, як жывому, кажа:

— Расці, браток, расці...

Аднойчы ён доўга вадзіў мяне па тых мясцінах, хваліўся то адным асілкам, то другім, а потым прывёў на касагор і з роздумам прамовіў:

— А паўзірайся ты на яе!..

Там, на касагоры, некалі стаяў дуб. Але аднойчы наляцела бура, і дрэва не вытрымала націску.

А потым на яго месцы вырасла бярозка.

Я пазіраў, як весела шамацела зялёным лісцем бярозка, і чамусьці ўспомніў і пра салдата Жукава, і пра Юльку.

 


1974-1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Пархута Я. Там, дзе жыве Юлька. Лірычныя навелы. – Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1978. – 160 с.
Крыніца: скан