epub
 
падключыць
слоўнікі

Яраслаў Пархута

Любоў і нянавісць

 

Лёгкім снегам прыцярушаная лясная сцежка. Паабапал, спрацаваныя за лета, у ціхай стоме стаяць каржакаватыя дубы. Надыходзіць зіма, а яны — спакойныя, упэўненыя ў сваёй сіле і непахіснасці. Стаяць сцяною, і ніякі вятрыска ім не страшны.

Так і людзі нашы. У дні нягоды таксама сталі сцяною перад ворагам. Як асілкі. Як волаты. І выстаялі!..

Бо ў сэрцах нашых акрамя любові да зямлі роднай ёсць і нянавісць. Да ўсяго благога.

 


1974-1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Пархута Я. Там, дзе жыве Юлька. Лірычныя навелы. – Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1978. – 160 с.
Крыніца: скан