Білі толькі па галаве, наводмаш, з размаху, аж пошчак нёсся на ўсю сталярку. А ён упёрся тонкім носам у асінавы сук і, не раздумваючы, заявіў:
— Не паддамся.
— Так-так...— малаток не любіў непаслухмянства і зноў бацнуў цвіку па галаве.
Сыпанулі іскры, і стала горача. І хоць згінаўся ў тры пагібелі пад цяжарам удараў, не змяніў свайго намеру. Нават калі сціснулі яго за бакі шчарбатыя абцугі і са злосцю шпурнулі ў кут, цвік не пакінуў упарціцца:
— Ну што? Чыя праўда?..