epub
 
падключыць
слоўнікі

Яраслаў Пархута

Веснаход

 

 

Здаецца, яшчэ ўчора панавала над зямлёю здранцвенне, а сёння — абудзілася ўсё чыста. І як тут уседзіш у хаце!

Мы прымасціліся на прызбе і слухаем тое вялікае абуджэнне. Над самай хатай, у небе, ажно заходзяцца ад радасці кнігаўкі:

— Жы-ыць!

— Жы-ыць!..

— Раскуляліся! — задумліва адзначае Юлька.

Падабрэлая ад сонечнай шчодрасці, яна здымае з галавы хусцінку і ўжо весела гаворыць:

— А я чамусьці веснаход страчаю заўсёды, як дзіва якое...

Мне відно, як Юльчыны вочы наліваюцца сінім-сінім небам, і на душы робіцца радасна. Радасна, што яна — побач, што ў небе куляюцца і кігікаюць кнігаўкі, што па зямлі шыбуе веснаход...

 


1974-1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Пархута Я. Там, дзе жыве Юлька. Лірычныя навелы. – Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1978. – 160 с.
Крыніца: скан