epub
 
падключыць
слоўнікі

Яраслаў Пархута

Звычай

 

 

Чаго толькі не расце ў Астраўку! Кучаравыя клёны і танклявыя бярозкі, тугадумы-дубы і трапяткія асінкі, разважлівыя елкі і сарамлівыя рабіны... І памнажаюць людзі іх неяк па-свойму — паэтычна.

Асабліва прыкметна гэта, калі выпадзе ўрадлівы год на дзятву. То той, то другі падаецца ў бліжні гай і прыносіць на сваю сялібу маладое дрэўца. Мужчыны гэта робяць сур’ёзна, як належнае.

І ніхто не парушае даўняга звычаю.

 


1974-1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Пархута Я. Там, дзе жыве Юлька. Лірычныя навелы. – Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1978. – 160 с.
Крыніца: скан