Хаджу па камерах
Петрапаўлаўскай крэпасці
і ўсё думаю:
дзе тая камера?
Можа, вось гэтая
пад нумарам 10... 40... 65?
Мне неабходна прыпасці на калені,
на якія ты ніколі не падаў,
нават калі цягнулі поцягам
скрываўленае цела
з катавальні ў карцэр...