Ліловы бэз
і белы
па левы,
правы бок...
У сэрцы знабалелы,
мой ціхі гарадок.
Твая ў душы сцяжына —
адтуль,
дзе Нёмна плёс...
І я ў цябе за сына —
сыноў высокі лёс!
Налева —
бэз ліловы,
направа —
белы бэз...
«Не кінь на вецер слова»,—
шапчу я сам сабе.
Душы маёй абнова —
твой зорны
майскі бэз...