Цень мяне,
былога,
ходзіць ля твайго парога.
Хата, двор і сад —
як вякі назад...
Той жа месяц ясны,
каля весніц — ясень.
Цень мой ты не ўбачыш,
пэўна, не пачуеш,
як наўзрыд заплача,
стане, заначуе.
Пад шчаку пасцеле
жменю жаўталісця
і сасніць,
як ценем
быў тваім калісьці...