беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Цвіце паспешка белым цветам
у чэрвені,
калі сады
трымаюць завязі ранетаў
у пальцах—
голлі маладым.
Спяшаецца гародчык выбеліць,
калі ўжо лета, як агонь...
Дзяўчынкай з белым бантам выбегла
здзівіць збіраецца каго?
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая