Гляджу на сонца вечаровае,
яно — як дзьмухавец на снезе.
І хоць пейзаж той зачароўвае,
няма гармоніі...
Ты — недзе...
А ты ж была, як гэты іней,
што на бярозе —
на нявесце...
Світае вечар снегам сінім.
Няма гармоніі...
Ты — недзе...
А дзе?
І сам не разумею...
Іду адзін па санным следзе.
І снежны куст, нібы лілея.
Няма гармоніі...
Ты — недзе...