Ансамблю
народнай музыкі «Свята»,
яго кіраўніку
Васілю Купрыяненку.
«Есць чары у забытым, старадаўным...»
Максім Багдановіч
Гучыць у зале акарына —
Вякі прыйшлі заслухацца сюды:
Ад веку, што радзіў Скарыну,
І да майго — дзе я жыву і ты...
Дзе ўсё так пераблытана, няпэўна,
Што ловіш гук чысцюткі з нематы...
Ці жорава, ці тура голас пекны
Душою сцішна успрымаем мы?
І не забыць ніколі ўжо, напэўна,
У Леты адабраны гэты міг.