беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
І каню над алёсам,
і жаўранка ў зеніце
пакіньце ў маім лёсе,
як знакі дзён,
пакіньце...
Душы звінець ад шчасця,
бы жаўранку над полем,
і як жа яшчэ часта
ускрыкваць каняй
з болю...
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая