беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
І вецер прадчуваюць травы,
і сонца — дзень імжысты,
і бераг левы — бераг правы,
дзе плыць рачулцы чыстай.
Есць і ў кахання прадчуванне,
ты на яго гатоў маліцца:
прыйдзі хутчэй —
о, міг кахання!
і асляпі, як бліскавіца.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая