Імгненнямі азораныя дні...
Твой бляск вачэй, за дзень зырчэйшы,
мяне ўсяго запаланіў...
І я сказаў:
«Што ж, ёсць на свеце чэрці...»
О, як яны смяяліся з мяне,
свяцілі гнеўна,
мучылі патайна!..
Ці думаў я,
што гэты грэх міне,
нібы сняжынка весняя растане?..
Камусьці станеш
жонкай гарадской,
жыць будзеш,
як і ўсе,
у тлуме вечным...
І толькі вочы мне
з-за далечы крутой,
як зоркі дзве на небе,
ярка свецяць...