Ён — горад
з апошніх ваенных былін...
Стаіць на ўзбярэжжы
роднай зямлі.
Балтыйскага мора
лагодны пагляд
на горад, які яму
сябар і брат.
Лістотна тут дрэвам —
не горад — а сад.
А ружы сцякаюць
крывёю салдат.
Па вуліцах пройдзеш
вячэрняй парою —
імёны герояў,
імёны герояў...
Яны размаўляюць
з табою, са мною —
«А што тут за нашай
спіною, вайною?..»
Жывуць тут матросы,
жывуць рыбакі
і нават з-пад Нёмна
мае землякі.
І я, пасланец
беларускіх бароў,
адчуў тут,
што гэта —
горад сяброў.
Тут дружба —
як песня,
тут дружба —
як дар.
Яна — як святлісты
балтыйскі янтар.
Стоп-кадр.