Кругі гадоў
над Нёманам,
над поймай...
Світае мой —
каторы? —
белы май,
што салаўём
чаромхавым і помны...
І не ўцячы
у зелянцовы гай...
Кругі аблок...
Кругі дуброў вячыстых...
Буслоў кругі
стракаты лічыць луг.
Кругі віроў
ракі дзяцінства чыстай.
Раблю яшчэ адзін над імі
круг...