беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
...Яшчэ не поле тут —
аблог,
і камень, пэўна ж,
не адзіны...
З грудзей прарваўся
маналог,
найменне ў ім было:
«Ра-дзі-ма...»
Мацей прамовіў
ці Лукаш?
Ён крушні склаў,
здабыў зярняты:
крыляла сейбіта
рука,
самою вечнасцю
занята...
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая