На палатне
Леанарда да Вінчы
уславіў
мадонну Літу,
пакінуў з намі
да скону вякоў...
Глядзім — і воч не адвесці...
Цябе ж, мадонна з дзіцёнкам,
як Літа,
толькі са шпрыцам наркаманкі,
экран тэлевізара
пакінуў з намі
на пяць хвілін,
і гэтага часу хапіла,
каб зненавідзець цябе
да скону вякоў...